Год якасці
2024 год абвешчаны ГОДАМ ЯКАСЦІ
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 375 «Аб аб’яўленні 2024 года Годам якасці».
Гэтае рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны.
У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівыя і прадуманыя адносіны да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульнае дабро. Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурны вольны час).
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Указ № 375 “Аб аб’яўленні 2024 года Годам якасці”
2024 – ГОД ЯКАСЦІ Ў БЕЛАРУСКІХ АРХІВАХ
Якасць у разуменні беларускіх архівістаў – гэта, перш за ўсё:
— беражлівае захаванне дакументаў нацыянальнага архіўнага фонду;
— стварэнне максімальна камфортнага асяроддзя для даследчыкаў у рабоце з інфармацыяй архіваў;
— прадастаўленне ўсё большага спектра паслуг па доступе да архіўнай інфармацыі і да лічбавых копій дакументаў у рэжыме «on-line»;
— прадастаўленне якасных паслуг па навукова-тэхнічнай апрацоўцы інфармацыі, якая прымаецца ў архівы на пастаяннае захоўванне;
— пошук новых эфектыўных форм і механізмаў ідэалагічнага суправаджэння вучэбнай, навуковай і выхаваўчай работы, накіраванай на захаванне гістарычнай памяці, выхаванне духоўнасці і маральнасці ў грамадстве.