ЗДА ў г.Рэчыцы правёў мерапрыемства ў гонар Дня народнага адзінства ў упраўленні прамыслова-геафізічных работ ВА «Беларуснафта»

17 верасня 2024 года ў гонар Дня народнага адзінства ў упраўленні прамыслова-геафізічных работ РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы правялі мерапрыемства, якое ўключала інфармаванне аб паходжанні свята і дэманстрацыю дакументальнага фільма «Уз’яднанне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках рэспубліканскага праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

 

1. Вядучы археограф аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў С.А.Жарносенка інфармуе калектыў УПГР аб Дне народнага адзінства
2-3. Калектыў УПГР у час паказа дакументальнага фільма «Уз’яднанне»