Адзіны ўрок, прысвечаны Дню перамогі, прайшоў ва УА «Бабруйскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж»
Перад навучэнцамі каледжа выступілі старшыня Ленінскай раённай арганізацыі ветэранаў Ніна Фёдараўна Касцян і дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Дзмітрыеўна Заяц. Ніна Фёдараўна расказала пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны горада Бабруйска, падзялілася ўспамінамі і прыкладамі мужнасці землякоў.
Алена Дзмітрыеўна пазнаёміла навучэнцаў з дакументамі фонду асабістага паходжання ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны С.Я.Рабкова. Асаблівую цікавасць у хлопцаў выклікалі архіўныя матэрыялы, якія наглядна ілюструюць баявы шлях ветэрана.
![]() |
| 1. Злева направа – дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Дзмітрыеўна Заяц, старшыня Ленінскай раённай арганізацыі ветэранаў Ніна Фёдараўна Касцян |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 2-5. Удзельнікі мерапрыемства |




