«Моладзь павінна памятаць!». Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў архівісты Занальнага дзяржархіва ў г.Маладзечна прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, маладзечанскія архівісты прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Моладзь павінна памятаць!». Ініцыятарам мерапрыемства выступіла Маладзечанская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь». Маладыя людзі сабраліся, каб абмеркаваць важнасць захавання памяці аб трагічных падзеях Другой сусветнай вайны і іх уздзеянне на сучаснае грамадства.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі дзяліліся гісторыямі з біяграфіі сваіх продкаў, разважалі пра значэнне гістарычнай памяці і разважалі пра тое, як моладзь можа ўдзельнічаць у захаванні гераічнай спадчыны.

Архівіст занальнага дзяржархіва ў г.Маладзечна Вольга Беразоўская прадставіла прэзентацыю, падрыхтаваную на падставе дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве. У іх уласнаручна ўпісаны ўспаміны ахвяр генацыду, былых вязняў канцэнтрацыйнага лагера «Шталаг-342».

Таксама спікерам мерапрыемства стаў старшы памочнік пракурора Андрэй Хаменок.

Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі сышліся ў меркаванні: важна не толькі памятаць пра мінулае, але і прыцягваць моладзь да актыўных дзеянняў па прадухіленні паўтарэння падобных трагедый у будучыні.

«Важна, каб маладое пакаленне ведала пра тыя жахі, якія перажылі нашы продкі. Толькі памятаючы пра гэта, мы можам будаваць мірную будучыню», — падкрэсліла старшыня Маладзечанскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ірына Пацалуева.

 

1. Архівіст Беразоўская В.М. падчас выступу.
2. Старэйшы памочнік пракурора Хамянок А. в.падчас выступу.
3. Удзельнікі дыялогавай пляцоўцы.