Аб правядзенні заключнага архіўнага ўрока ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна
21 мая 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна быў праведзены заключны архіўны ўрок «Адгалоскі ваенных часоў: урок памяці пра гісторыю вайны 1812 года і Першай сусветнай вайны» для навучэнцаў 10 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №28 ім. В.Д. Сакалоўскага г.Гродна». Занятак прайшоў у форме ўрока-лекцыі з элементамі квэста. У завяршэнне ўрока навучэнцам былі ўручаны дыпломы за актыўны ўдзел у архіўных занятках на працягу навучальнага года. У сваю чаргу, навучэнцы прэзентавалі архіўнай установе 3-Д мадэль Гродзенскага Свята-Сафійскага сабора, як вынік сумеснай праектнай працы з архівам.
![]() |
| 1. Навучэнцы падчас архіўнага ўрока |
![]() |
| 2. Падчас уручэння дырэктару архіва Вянсковічу А.Б. 3-Д мадэлі Гродзенскага Свята-Сафійскага сабора |

