19 красавіка Дзень памяці ахвяр генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прыняла ўдзел у мерапрыемстве «Ёсць памяць, якой не будзе канца» ў ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Мінска».

19 красавіка, у Дзень адзіных дзеянняў у памяць аб генацыдзе савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны адбыўся прэм’ерны паказ Кінаальманаха, куды ўвайшлі 13 лепшых фільмаў Міжнароднага медыяконкурсу «Без тэрміну даўнасці: непакорныя», арганізаванага Міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыяй «дзіцячае медыйнае аб’яднанне «Бумеранг» сумесна з БДАКФФД. Медыяработы былі створаны расійскімі і беларускімі падлеткамі З ВЫКАРЫСТАННЕМ архіўнай хронікі, якая з’яўляецца прамым доказам неабвержнасці гістарычных фактаў. Прэм’ерны паказ прайшоў у 13 гарадах і паселішчах Расіі і Рэспублікі Беларусь. У г.Мінску гэты паказ арганізаваны для навучэнцаў класаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці Савецкага раёна г.Мінска.

Навучэнцы школы №27, члены медаістудыі «Ідэйкіна», якая з’яўляецца адной з пераможцаў конкурсу падрыхтавала для ўдзельнікаў мерапрыемства канцэртную праграму. З дапамогай творчага падыходу арганізатары кранальна і пранікнёна данеслі заклік аб неабходнасці і значнасць памяці ахвяр генацыду, аб недапушчальнасці паўтарэння трагічных гістарычных падзей.

На мерапрыемстве прысутнічаў дырэктар установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» А.М.Ганчар, дырэктар установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» М.М.Глушакоў. БДАКФФД была прадастаўлена выстава «Цяжкі шлях перамогі».

Пасля прагляду фільмаў адбыўся дыялог удзельнікаў мерапрыемства са стваральнікамі фільмаў «Акупацыя» (гран-пры ў намінацыі «Заплакала зямля»), «Не прыходзь» (лаўрэат 1 ступені ў намінацыі «Схавай, матуля, мяне№). Медыялідары распавядалі аб працы над стварэннем конкурсных работ, дзяліліся сваімі творчымі планамі.

 

1. Галоўны захавальнік фондаў БДАКФФД Ала Канстанцінаўна Кот у час інтэрв’ю карэспандэнту Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
2. Удзельнікі Медыястудыі “ІдэйКіна” падчас інтэрв’ю карэспандэнту Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
3. У час правядзення Дня памяці ахвяр генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайне
4. Удзельнікі Дня памяці ахвяр генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайне
5. Выступленне кіраўніка Медыястудыі «ІдэйКіно» Алены Васільеўны Картыннік
6. Падчас прэм’еры фільмаў Кінаальманаха
7. Правядзенне дыялогу са стваральнікамі фільмаў Кінаальманаха
8. Падчас канцэртнага нумара
9. Удзельнікі мерапрыемства