Экскурсія для навучэнцаў ДУА «Семукацкая сярэдняя школа»

Установу «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з экскурсіяй наведалі вучні ДУА «Семукацкай сярэдняй школы». Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі «Архівы – школе».

У чытальнай зале архіва хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй архіва; дзейнасцю, якой займаюцца архівісты. Для школьнікаў была прадстаўлена музейная экспазіцыя абсталявання, якое выкарыстоўвалі архівісты, а таксама выстава архіўных дакументаў.

Загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Троцкая пазнаёміла вучняў з дакументамі з фондаў архіва, якія датычацца Другой сусветнай вайны. Сярод іх праверачна-фільтрацыйныя справы остарбайтэраў – савецкіх грамадзян, гвалтоўна ўгнаных на прымусовыя працы ў Германію ў гады вайны.

Таксама для прысутных быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Затым дзеці з агляднай экскурсіяй наведалі архівасховішчы, дзе азнаёміліся са складам дакументаў, якія там захоўваюцца, умовамі і рэжымам іх захоўвання.

 

1 Вучні ДУА «Семукачская сярэдняя школа» ў фае архіва
2. Прагляд фільма «Вызваленне» ў чытальнай зале архіва
3. Прагляд фільма «Вызваленне» ў чытальнай зале архіва