15 верасня 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі навучэнцы адзінаццатага класа сярэдняй школы №28 імя Я.С.Зяньковай г.Віцебска

У ходзе візіту дзеці даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці архіва, паглядзелі дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, азнаёміліся з віртуальным выставачным праектам «Станаўленне савецкай улады ў Заходняй Беларусі: На старонках успамінаў», прымеркаваным да Дня народнага адзінства, і наведалі адно з архівасховішчаў.

 

1. У чытальнай зале архіва.
2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №28 імя Я.С.Зяньковай» падчас прагляду дакументальнага фільма «Уз’яднанне».
3. У адным з архівасховішчаў.