Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»
27 чэрвеня 2026 года ў рамках экскурсіі, арганізаванай Гродзенскай абласной арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь».
Супрацоўнікі архіва азнаёміліся з ключавымі аб’ектамі мемарыяльнага комплексу і даведаліся пра трагічны лёс вёскі Хатынь, па-зверску спаленай нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў сакавіку 1943 года. У ходзе экскурсіі архівісты наведалі музей, экспазіцыя якога апускае ў жахі ваенных гадоў і прысвечана трагедыі мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні мерапрыемства архівісты ўшанавалі хвілінай маўчання памяць мірных жыхароў нашай краіны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
![]() |
| 1-2. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці падчас наведвання мемарыяльнага комплексу «Хатынь» |
![]() |
| 3. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці знаёмяцца з экспазіцыяй музея, які размяшчаецца на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Хатынь» |


