Акцыя «Архівы – школе» ў занальным дзяржархіве г.Баранавічы

У рамках акцыі «Архівы – школе» 12 лютага 2025 г. быў праведзены тэматычны ўрок, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза, ураджэнца Баранавіцкага раёна І.К.Кабушкіна, для навучэнцаў 8 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №12 імя Героя Савецкага Саюза І.К.Кабушкіна г.Баранавічы». Навучэнцы азнаёміліся з віртуальнай выставай, прысвечанай герою падполля.

Таксама вучняў азнаёмілі з асноўнымі кірункамі дзейнасці архіва і з фотавыставай, прысвечанай гісторыі яго стварэння.

У канцы ўрока была праведзена віктарына і аглядная экскурсія па архівасховішчы.

 

1. Знаёмства з віртуальнай выставай, прысвечанай І.К.Кабушкіну
2. У архівасховішчы