Кіналекторый у ДУА «Сярэдняя школа №18 г.Баранавічы»

У рамках акцыі «Архівы – школе» 7 мая 2025 г. у ДУА «Сярэдняя школа №18 г.Баранавічы» для вучняў 7-11 класаў быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створаны БДАКФФД пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Перад паказам фільма загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку, навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі дакументаў С.І.Лаўрэнцьева расказала аб стварэнні фільма, а загадчык аддзела справаводства і фарміравання НАФ Т.С.Мядзведзік прадставіла банэрныя выстаўкі, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Падзеі і факты, прадстаўленыя ў фільме і выставах, выклікалі ў вучняў пачуццё гонару за гераізм беларускага народа, праяўлены ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

1-2. Прагляд фільма
3. Прэзентацыя выстаў