Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве БДАМЛМ з ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №2 імя М.І.Аладава г.Мінска»
![]() |
4 лістапада 2025 года ў рамках рэалізацыі праекта «Юны архівіст» і рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) з ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №2 імя М.І.Аладава г.Мінска». У падпісанні пагаднення прынялі ўдзел дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка і дырэктар «Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №2 імя М.І.Аладава г.Мінска» А.П.Церахаў.
У рамках пагаднення плануецца арганізацыя сумеснай выставы, прысвечанай 135-годдзю беларускага кампазітара, педагога, народнага артыста БССР М.І.Аладава. Экспазіцыя будзе сфарміравана на аснове фондаў БДАМЛМ, якія захоўваюць дакументы кампазітара: нотныя рукапісы, фатаграфіі, афішы і праграмы канцэртаў.
Мы ўпэўненыя, што супрацоўніцтва будзе плённым і доўгатэрміновым, прынясе карысць абодвум бакам і ўнясе значны ўклад у захаванне і папулярызацыю беларускай культурнай спадчыны сярод навучэнцаў.
![]() |
| 1. Падчас падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве БДАМЛV з ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў №2 імя М.І.Аладава г.Мінска» |
![]() |
| 2. А.А.Макаранка і А.П.Церахаў падчас падпісання пагаднення |


