13 лютага 2025 года супрацоўнікі «Занальнага дзяржархіва ў г.Слуцку» наведалі экспазіцыю «Рэха вогненных гор» прысвечаную воінам-інтэрнацыяналістам, падзеям афганскай вайны

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Слуцкім краязнаўчым музеі прайшла сустрэча ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане, воінаў-інтэрнацыяналістаў маёра ў адстаўцы Валерыя Шарупіча, капітана ў адстаўцы Уладзіміра Кутаса з навучэнцамі школы і супрацоўнікамі архіва. Воіны-інтэрнацыяналісты расказалі пра падзеі, якія адбываліся падчас іх службы ў Афганістане ў складзе 40-й арміі, растлумачылі сэнс воінскай прысягі, успомнілі аб сваіх баявых таварышах, якія загінулі ў баі, адказалі на пытанні хлопчыкаў і дзяўчынак.

Навуковы супрацоўнік музея Васіль Цішкевіч правёў экскурсію па выставе «Рэха вогненных гор» прысвечанай воінам-інтэрнацыяналістам, падзеям афганскай вайны. Расказаў аб слутчанах, загінуўшых падчас выканання воінскага абавязку ў Афганістане з 1979 па 1989 гады.

 

1. Сустрэча ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане воінаў-інтэрнацыяналістаў У.А.Кутаса і В.Л.Шарупіча з навучэнцамі школы і супрацоўнікамі архіва.
2. Аповяд воінаў-інтэрнацыяналістаў Валерыя Шарупіча і Уладзіміра Кутаса.
3. Воіны-інтэрнацыяналісты Валерый Шарупіч і Уладзімір Кутас адказваюць на пытанні дзяцей.
4. Воіны-інтэрнацыяналісты Валерый Шарупіч і Уладзімір Кутаса з супрацоўнікамі архіва.