Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава
23 студзеня 2026 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» і праекта «Юны архівіст» у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адбыўся лекцыйны занятак для студэнтаў завочнага аддзялення факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава на тэму «Падрыхтоўка выстаў архіўных дакументаў як кірунак у галіне навуковай і культурна-асветніцкай дзейнасці архіва».
У ходзе лекцыі студэнты азнаёміліся з класіфікацыяй выстаў архіўных дакументаў, арганізацыяй работы па падрыхтоўцы віртуальных выстаў і выстаў на стэндах і вітрынах. Тэарэтычны матэрыял дапаўняўся паказам шэрагу выстаў, падрыхтаваных Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці, і фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
![]() |
| 1. Перад пачаткам заняткаў |
![]() |
| 2. Падчас паказу адной з віртуальных выстаў |
![]() |
| 3. Падчас прагляду фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» |


