Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» кіналекторыя

29 красавіка 2024 года ў рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», з навучэнцамі 2 і 3-га курса ўстановы адукацыі «Аршанскі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава», вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» Ю.І.Градоўка у актавай зале праведзены кіналекторый (колькасць навучэнцаў – 100 чалавек), прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў на аснове архіўнай кінахронікі.