Аб удзеле ў мерапрыемстве ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе»
17 лютага 2024 года ў рамках шостага школьнага дня сумесна з акцябратамі, актывістамі ВА ГА «БРСМ» і ВА ГА «БРПА» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна» супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У дадзеным мерапрыемстве браў удзел ганаровы госць – Прохарчык Аляксандр Вітальевіч, які выступіў перад навучэнцамі і расказаў пра 30 месяцаў свайго жыцця, якія ён правёў на вайне ў Афганістане, за што быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі. Пасля ягонага выступу супрацоўнікі архіва прадэманстравалі ўсім прысутным прэзентацыю «Аўганістан. Да запатрабавання..»., якая была падрыхтавана па дакументах і матэрыялах занальнага дзяржархіва.
![]() |
1. Архівіст А.Н.Бярозаўская з навучэнцамі. |
![]() |
2. Падчас выступу А.В.Прохарчыка |
![]() |
3. Падчас прэзентацыі «Афганістан. Да запатрабавання…». |
![]() |
4. Агульнае фота. |