Падвядзенне вынікаў студэнцкай практыкі ў БДАМЛМ
8 ліпеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылося падвядзенне вынікаў вучэбнай практыкі студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ з удзелам кіраўнікоў ад архіва-музея і ўніверсітэта.
За час праходжання вучэбнай практыкі студэнты пазнаёміліся з працай архіва-музея і вывучылі спецыфіку яго дзейнасці, а таксама правялі даследчую працу па абранай тэме.
Дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка звярнулася да навучэнцаў і яшчэ раз падкрэсліла важнасць супрацоўніцтва дзяржаўных архіваў і вышэйшых навучальных устаноў для фарміравання прафесійных кампетэнцый у будучых архівістаў. У працэсе падвядзення вынікаў студэнты падзяліліся сваімі вынікамі, атрыманымі ўменнямі і навыкамі. Акрамя таго, рабяты атрымалі зваротную сувязь і парады па паляпшэнні сваёй працы.
Падвядзенне вынікаў вучэбнай практыкі – гэта не толькі завяршэнне этапа студэнцкай дзейнасці, але і магчымасць для самарэфлексіі, ацэнкі дасягненняў і вызначэння сваіх далейшых прафесійных планаў. Гэта выдатны спосаб падрыхтоўкі студэнтаў да будучай прафесійнай дзейнасці і іх паспяховай адаптацыі ў прафесійным асяроддзі.
На фота: Падчас падвядзення вынікаў вучэбнай практыкі студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ