Аб удзеле маладых спецыялістаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» ва ўрачыстай цырымоніі прысвячэння маладых архівістаў

5 верасня 2025 г. маладыя спецыялісты ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі прысвячэння маладых архівістаў, якая прайшла ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.

Падчас мерапрыемства маладым спецыялістам прадставілася ўнікальная магчымасць паспрабаваць свае сілы ў розных напрамках архіўнай дзейнасці, і пазнаёміцца з архіўнымі ўстановамі Беларусі і іх спецыфікай.

Асаблівую цікавасць у маладых спецыялістаў выклікалі выступленні ганаровых гасцей: дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава, загадчыка арганізацыйнага аддзела Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Ж.В.Сівец, кіраўніка Упраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.Н.Шэндзіка, дэкана гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, д.г.н., прафесара А.Г.Каханоўскага, прарэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай, к.г.н., дацэнта А.І.Корсак. У сваіх выступленнях ганаровыя госці закранулі пытанні стану архіўнай галіны, перспектывы яе развіцця, важнасці падтрымкі маладых спецыялістаў і іх удзелу ў грамадска-культурным жыцці, а таксама абароны правоў працоўных.

У культурнай частцы мерапрыемства актыўны прынялі ўдзел педагогі і навучэнцы сярэдняй школы №77 імя Д.М.Карбышава.

У завяршэнні цырымоніі прысвячэння маладым спецыялістам былі ўручаны памятныя падарункі.

 

1. Выконваючы абавязкі дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» Г.С.Жалняркевіч падчас выступлення перад маладымі спецыялістамі.
2. Выконваючы абавязкі дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» Г.С.Жалняркевіч з маладымі спецыялістамі.