Аб правядзенні кіналекторыя супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне» для юных архівістаў

7 мая 2024 г. напярэдадні Дня Перамогі і ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» спецыялісты Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне правялі кіналекторый для навучэнцаў 8 «А» класа сярэдняй школы № 1 г. Кобрына.

У ходзе мерапрыемства школьнікам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны калектывам Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

 

1. Загадчык аддзела С.У.Заруба падчас выступлення перад навучэнцамі 8 «А» класа сярэдняй школы № 1 г. Кобрына.
2. Школьнікі падчас прагляду дакументальнага фільма.