Кіналекторый у ААТ «Рэчыцадрэў» да 9 Мая

8 мая 2026 года супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы правялі кіналекторый для калектыва адкрытага акцыянернага таварыства «Рэчыцадрэў». У час сустрэчы з працаўнікамі прадпрыемства архівісты расказвалі аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароне Брэсцкай крэпасці, якая адной з першых прыняла на сябе ўдар германскага вермахта 85 гадоў таму. Далей адбыўся паказ дакументальнага фільма «Крэпасць-герой», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае работнікам ААТ «Рэчыцадрэў» аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абароне Брэсцкай крэпасці
2-3. У час паказу фільма «Крэпасць-герой»