Правядзенне супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці кіналекторыя ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»

25 ліпеня 2024 года ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» для спецыялістаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» (падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі»), прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Перад пачаткам паказу з уступным словам выступілі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і распавялі прысутным аб стварэнні фільма, а таксама аб вызваленні Гродзеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

1. Супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці М.В.Трайгель.
2. Удзельнікі мерапрыемства падчас прагляду фільма «Вызваленне»