Тэатральны майстар-клас у БДАМЛМ напярэдадні Міжнароднага дня музеяў
16 мая 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтваў (далей — БДАМЛМ) адбыўся тэатральны майстар-клас для навучэнцаў 8 – 10-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Мінска», арганізаваны напярэдадні Міжнароднага дня музеяў.
Мерапрыемства правяла вядучы архівіст Любоў Дударэвіч, якая мае рэжысёрскую адукацыю і навыкі акцёрскага майстэрства. Удзельнікі майстар-класа асвоілі дыхальную тэхніку і спецыяльныя практыкаванні на развіццё маўлення. Школьнікі даведаліся пра важнасць правільнага дыяфрагмальнага дыхання для выразнасці голасу, адпрацавалі розныя артыкуляцыйныя практыкаванні, трэніраваліся ў чытанні скарагаворак і паспрабавалі сябе ў імправізацыі.
Майстар-клас прайшоў у цёплай і творчай атмасферы. Вучні з вялікім энтузіязмам выконвалі заданні і задавалі пытанні. Правядзенне тэатральнага майстар-класа дазволіла БДАМЛМ выйсці за рамкі традыцыйных музейных фарматаў і прапанаваць моладзі новы спосаб пазнання культуры праз актыўны ўдзел у творчым працэсе.
![]() |
1. Любоў Дударэвіч з удзельнікамі тэатральнага майстар-класа |
![]() |
2. Пастаноўка дыяфрагмальнага дыхання |
![]() |
3. Падчас выканання артыкуляцыйных практыкаванняў |