У Год беларускай жанчыны Нацыянальны архiў Рэспублiкi Беларусь прадстаўляе дакументальную выставу «Жаночы твар у гісторыі Беларусі»

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 студзеня 2026 г. №1 гэты год абвешчаны Годам беларускай жанчыны. Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства ў знак прызнання іх асаблівых заслуг у сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным развіцці Беларусі.

24 лютага 2026 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) адкрылася першая дакументальная выстава з цыклу «Жаночы твар у гісторыі Беларусі».

Беларускія жанчыны здаўна ўносілі свой важкі ўклад у развіццё нашай дзяржавы і грамадства. Асаблівае месца ў нашай гісторыі займаюць 1920..30-я гг., калі пасля рэвалюцыйных падзей жанчына ў савецкім грамадстве набыла якасна новы статус, перш за ўсё – дзякуючы атрыманню вышэйшай адукацыі, і нароўні з мужчынамі стала асвойваць і тыя прафесіі, якія раней традыцыйна лічыліся не жаночымі, у тым ліку i кіруючыя. Акрамя таго, у гэты час многія жанчыны ў ходзе акцыі «Камсамолка – на трактар !» змаглі даказаць, што могуць кіраваць трактарам не горш за мужчын.

На выставе ўпершыню прадстаўлены архіўныя дакументы: планы работы жаночай секцыі ЦК МАДР; даведачныя дадзеныя аб колькасці жанчын у КП(б)Б; пратакол адкрыцця 2-га Усебеларускага з’езда сялянак і 1-га з’езда сялянак – яўрэек; матэрыялы аб стане работы сярод жанчын па саюзах сельгаслеспрацоўных прамысловасці УСНГ; анкета па абследаванні прадпрыемстваў з мэтай вывучэння і паляпшэння ўмоў жаночай працы; лозунгі жаночага аддзела ЦК КП(б)Б да 8 Сакавіка, а таксама плакаты i фотаздымкі жанчын той эпохі.

1920..30-я гг. сфарміравалі ў БССР новы вобраз жанчыны – добра адукаванай і актыўна ўдзельнічаючай у грамадскім жыцці, які застаецца актуальным і на сёння.

З дакументальнай выставай пазнаёміліся работнікі НАРБ і наведвальнікі чытальнай залы НАРБ.

 

1. Афіша выставы
2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай «Жаночы твар у гісторыі Беларусі»
3. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай «Жаночы твар у гісторыі Беларусі»
4. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай «Жаночы твар у гісторыі Беларусі»
5. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай «Жаночы твар у гісторыі Беларусі»
6. Архіўныя дакументы на выставе
7. Архіўныя дакументы на выставе
8. Архіўныя дакументы на выставе