Дзяржаўным архівам Віцебскай вобласці падрыхтавана віртуальная выстава дакументаў «Прадукцыя са знакам якасці: Віцебская ордэна Леніна панчошна-трыкатажная фабрыка імя КІМ»

У пяцігодку якасці працягваем распавядаць пра першую прадукцыю віцебскіх прадпрыемстваў, атэставаных Дзяржаўным знакам якасці СССР.

У 1931 годзе ў Віцебску адкрылася найбуйнейшая ў СССР фабрыка па вытворчасці панчох, шкарпэтак, бялізны, трыкатажу – Віцебская дзяржаўная панчошна-трыкатажная фабрыка імя КІМ. У 1970 годзе першыя чатыры мадэлі жаночай бялізны, вырабленыя на прадпрыемстве, былі ўдастоены Дзяржаўнага знака якасці.
Спасылка на відэаматэрыял