Чарговы занятак у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» і рэспубліканскай акцыі «Архівы школе» ва ўстанове «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» прайшоў урок-экскурсія для вучняў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Слуцка»
У рамках акцыі «Архівы-школе» з мэтай папулярызацыі дакументаў установы «Занальны дзяржархіў у г.Слуцку» (далей – дзяржархіў), забеспячэння непарыўнай гістарычнай сувязі і пераемнасці пакаленняў беларускага народа супрацоўнікамі дзяржархіва быў правоедзены ўрок-экскурсія для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Слуцка» асаблівая ўвага была ўдзелена дакументам, якія адлюстроўваюць факты генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Праведзены ўрок «Ніхто не забыты, нішто не забыта – Слуцкія сёстры Хатыні». На Случчыне ў 1943 годзе падчас карнай аперацыі фашысцкія захопнікі спалілі тры дзясяткі вёсак. Усяго за гады вайны на тэрыторыі раёна было знішчана 36 вёсак, з якіх 12 так ніколі і не былі адноўлены.
На месцы спаленых вёсак устаноўлены помнікі загінулым. 2 ліпеня 1972 года на месцы вёскі Пераходы быў адкрыты мемарыяльны комплекс, на кургане ўстаноўлена скульптура жанчыны ў смутку.
На галоўнай пліце помніка выбітыя словы «1941-1945гг. жыхарам вёсак Пераходы, Бярэзінец, Жылін Брод, Задаўба, Крушнікі, Краснае, Палікараўка, Фадзееўка, расстраляным і жыўцом спаленым 23 лютага 1943 года фашыстамі, воінам і партызанам, якія загінулі ў барацьбе за незалежнасць нашай Радзімы, ад удзячных землякоў». Гэтыя вёскі ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». Мы павінны памятаць пра гэта, каб падобнае не паўтарылася.
Навучэнцам былі прадстаўлены акты аб зверствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў над ваеннымі і мірнымі савецкімі грамадзянам.
![]() |
Урок для вучняў 9 класа |
![]() |
Урок для студэнтаў |
![]() |
Знаёмства з дакументамі |
![]() |
Знаёмства з дакументамі |
![]() |
У архіве пра экскурсіі |