У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» быў прадэманстраваны поўнаметражны дакументальны фільм «Вызваленне»

3 мая 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для навучэнцаў УА «Мазырскі дзяржаўны каледж геалогіі» у колькасці 48 чалавек супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» быў прадэманстраваны поўнаметражны дакумент фільм «Вызваленне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

Перад праглядам фільма архівіст архівіст аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Юлія Міхайлаўна Супаненка распавяла хлопцам пра наступальную аперацыю «Баграціён», баявыя дзеянні Чырвонай Арміі, партызан, якія ўдзельнічалі ў вызваленні нашай краіны, пра гераізм аператараў франтавых кінагруп, працаўнікоў нам тыла права жыць пад мірным небам у свабоднай і незалежнай Беларусі.