Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» на правядзенні заняткаў у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»
29 мая 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» правялі занятак у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст».
Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» Вікторыя Кандраценка правяла выніковыя заняткі «Па старонках архіўнай справы» ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст». Дырэктар установы Таццяна Рыськова пажадала вучням поспехаў у вучобе, бяспечнага лета і падзякавала за сумеснае супрацоўніцтва. У завяршэнні ўрока рабятам былі ўручаны памятныя падарункі.
На фота: Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» праводзяць выніковыя заняткі «Па старонках архіўнай справы».