Прэзентацыя выдання Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь «Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі» ў рамках XXXIII Міжнароднай Мінскай кніжнай выставы-кірмашу
22 сакавіка 2026 года ў рамках XXXIII Мінскай кніжнай выставы-кірмашу адбылася прэзентацыя чарговага навукова-папулярнага выдання з серыі «Партызанскі архіў» – «Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі» (складальнік У.А.Калабаева, тыраж 1500 экз.). Гэта другое выданне кнігі, якое было прымеркавана да Года беларускай жанчыны.
Загадчык аддзела рэкламы РУП «Выдавецтва» Беларусь» А.А.Садоўская адзначыла цеснае ўзаемадзеянне паміж Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і выдавецтвам.
Намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок распавёў аб рэалізацыі праекта «Партызанскі архіў», які быў запушчаны ў 2024 годзе. Таксама спікер падрабязна спыніўся на выданні, прысвечаным жанчынам-партызанкам. С.В.Кулінок распавёў пра структуру выдання, а таксама прывёў найбольш яркія і цікавыя прыклады баявых біяграфій удзельніц партызанскай барацьбы.
На фота: С.В.Кулінок прадстаўляе кнігу «Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі»
![]() |
