Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у мерапрыемстве ў рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей
1 чэрвеня 2026 г. у межах Міжнароднага дня абароны дзяцей адбылося мерапрыемства, арганізаванае Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ААН і краінавай камандай ААН у Беларусі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
У якасці ганаровых гасцей ў мерапрыемстве прынялi ўдзел жонка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Наталля Анатольеўна Рыжанкова, Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рустам Тахіравіч Хайдараў, Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Расул Аліевіч Багіраў. Звяртаючыся да ўдзельнікаў з прывітальным словам, Н.Рыжанкова адзначыла высокі ўзровень дзяржаўнай падтрымкі дзяцінства, а таксама забеспячэнне роўных магчымасцей для кожнага дзіцяці ў нашай краіне.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі выхаванцы дзіцячых інтэрнатных устаноў Мінска, Маладзечна і Вілейкі, навучэнцы падшэфнай МЗС, – Перажырскай сярэдняй школы імя А.Е.Гурыновіча і Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Маскоўскага раёна г.Мінска, а таксама дзеці прадстаўнікоў замежнага дыпламатычнага корпуса і супрацоўнікаў Міністэрства замежных спраў.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў на мерапрыемстве выставу «Купалаўка. Гісторыя ў асобах», прысвечаную жанчынам, якія сталі сімваламі беларускай сцэны.
На выставе экспанаваліся дакументы аб узнагароджанні і прысваенні ганаровых званняў, якія пацвярджаюць уклад актрыс у нацыянальную культуру. Асаблівае месца ў экспазіцыі займалі сведчанні аб удзеле жанчын Купалаўскага тэатра ў партызанскім руху. Дакументы дапоўнены прадметным радам і фотаздымкамі з фондаў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка пазнаёміла з выставай прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса і ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-4. Загадчык аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь М.А.Старасценка знаёміць удзельнікаў мерапрыемства з архіўнымі дакументамі |
![]() |
| 5. Вялікую цікавасць выстава выклікала ў СМІ |
![]() |
| 6. Удзельнікі мерапрыемства знаёмяцца з выставай |
![]() |
| 7. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства |






