Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «У адзінстве – наша сіла!»
16 верасня ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І.Леніна адбылася раённая дыялогавая пляцоўка Чыгуначнага раёна г.Віцебска, прысвечаная Дню народнага адзінства, – «У адзінстве – наша сіла».
У рамках мерапрыемства адбыўся кінапаказ фільма «Уз’яднанне» з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў, які суправаджаўся выступленнем спікера мерапрыемства – намесніка дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяны Уладзіміраўны аб гістарычных асновах свята.
Спікераўмі мерапрыемства таксама выступалі: кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Аляксандр Сысоеў, старшыня праўлення Віцебскай абласной структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды» Наталля Ткачова, загадчык кафедры гісторыі і культурнай спадчыны Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Анатоль Дулаў, лаўрэат Віцебскай гарадской маладзёжнай прэміі «Час маладых» Анастасія Карабанава.
У час дыскусіі аб значэнні Дня народнага адзінства было падкрэслена, што толькі ў адзінстве можа быць моцны народ. І за беларускім народам гістарычная праўда і справядлівасць. Цяпер суверэнная Беларусь – гэта вынік уз’яднання народа, які адбыўся ў 1939 годзе.
![]() |
| 1. Спікеры мерапрыемства (злева направа): лаўрэат Віцебскай гарадской маладзёжнай прэміі «Час маладых» Анастасія Карабанава, намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна, кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Аляксандр Сысоеў, старшыня праўлення Віцебскага аб’яднання «Веды» Наталля Ткачова, загадчык кафедры гісторыі і культурнай спадчыны Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава Анатоль Дулаў. |
![]() |
| 2. У зале падчас мерапрыемства. |
![]() |
| 3. Падчас прагляду фільма «Уз’яднанне» з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў, які суправаджаўся выступленнем намесніка дырэктара Буевіч Таццяны Уладзіміраўны аб гістарычных асновах свята. |


