Аб правядзенні супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі
Напярэдадні святкавання Дня Перамогі і 85-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» правялі цыкл тэматычных мерапрыемстваў для навучэнцаў УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» і УА «Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прамыслова-тэхналагічны каледж».
Увазе моладзі быў прадстаўлены дакументальны фільм «Крэпасць-герой», створаны на аснове кінахронікі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Стужка прысвечана мужнасці і гераізму абаронцаў Брэсцкай крэпасці падчас яе абароны летам 1941 года.
Мерапрыемствы суправаджаліся агляднымі экскурсіямі, падчас якіх навучэнцы знаёміліся з рознымі аспектамі архіўнай працы: ад забеспячэння захаванасці дакументаў да стварэння іх лічбавых копій. У чытальнай зале архіва экскурсанты змаглі ўбачыць выпускі магілёўскай абласной газеты «За Радзіму» і даведацца, чым жыла вобласць у «пераможным» 1945 годзе.
Выкарыстанне аўдыёвізуальнага кантэнту ў ходзе мерапрыемстваў дае магчымасць перадаць падрастаючаму пакаленню, зрабіўшы яе больш даступнай, інфармацыю аб гераічных старонках беларускай гісторыі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
| 1. Вучні знаёмяцца з нумарамі абласной газеты «За Радзіму». |
![]() |
| 2. Падчас азнаямлення з дакументальнай выставай. |
![]() |
![]() |
| 3-4. Прагляд дакументальнага фільма «Крэпасць-герой». |



