Аб правядзенні тэматычнага занятку ўстановай «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы», у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»

26 студзеня 2026 года, у рамках праекта «Юны архівіст», з навучэнцамі 7 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №8 г.Оршы» загадчыкам аддзела выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы Нікулінай Марыяй праведзены тэматычны урок на тэму: «Прафесія архівіст».

У ходзе дадзенага мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з такой прафесіяй як «архівіст», з гісторыяй узнікнення архіўнай службы на тэрыторыі Аршанскага раёна, з існуючай сеткай архіўных устаноў у Рэспубліцы Беларусь, даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці архіва і складзе фондаў, спецыфіцы працы з архіўнымі дакументамі.

На фота: Заг. аддзелам выкарыстання дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы М.А.Нікуліна праводзіць ва ўстанове адукацыі тэматычны урок для навучэнцаў 7 «А» класа