Дзяржаўны кантроль у галіне архіўнай справы і справаводства



Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 1998 г. № 1947 “Аб Дзяржаўным наглядзе за выкананнем заканадаўства па архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь” у складзе Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь створана Дзяржаўная інспекцыя архіваў і справаводства Рэспублікі Беларусь.

У сувязі с прыняццем новага Закона Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2011 г. № 300-З “Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь” была прынята новая пастанова Савета Міністрай Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2012 г. № 487, якая зацвердзіла новае Палажэнне аб Дзяржаўнай інспекцыі архіваў і справаводства Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з пастановай, Дзяржаўную інспекцыю архіваў і справаводства Рэспублікі Беларусь узначальвае галоўны дзяржаўны інспектар архіваў і справаводства Рэспублікі Беларусь, якому падпарадкоўваюцца дзяржаўныя інспектары архіваў і справаводства абласцей і г.Мінска.

У склад Дзяржаўнай інспекцыі архіваў і справаводства Рэспублікі Беларусь уваходзіць інстытут пазаштатных інспектараў архіваў і справаводства, якія прызначаюцца з ліку найбольш кваліфікаваных супрацоўнікаў структурных падраздзяленняў па архівах і справаводстве галоўных упраўленняў юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, дзяржаўных архіўных устаноў.

Задачамі Дзяржаўнай інспекцыі архіваў і справаводства Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца:

  • ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за выкананнем заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства;
  • устанаўленне прычын, якія спараджаюць парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, садзейнічанне ў іх ліквідацыі;
  • папярэджанне парушэнняў заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства.