Аб удзеле ў Адзіным уроку Памяці ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку»
Напярэдадні 83-й гадавіны трагедыі ў Хатыні і Дня памяці спаленых вёсак Занальны дзяржаўны архіў у Навагрудку прыняў удзел у Адзіным уроку Памяці ў Навагрудскім дзяржаўным каледжы тэхналогій і бяспекі.
Навучэнцы ўспомнілі трагічную гісторыю беларускай вёскі Хатынь, а таксама пазнаёміліся з архіўнымі дакументамі, якія расказваюць аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Навагрудчыне ў гады акупацыі, у тым ліку спаленні населеных пунктаў падчас карных акцый і шматлікіх ахвярах вайны.
На заканчэнне сустрэчы навучэнцы паразважалі аб тым, чаму сёння важна абараняць гістарычную праўду і захоўваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне.
На фота: Падчас правядзення Адзінага ўрока.
![]() |
