Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна архіўнага ўрока «Перыядычныя выданні Гродзенскай губерні» для навучэнцаў 10 класа сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці сярэдняй школы №28 ім. У.Д.Сакалоўскага г.Гродна

19 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай пашырэння ведаў навучэнцаў аб гісторыі Гродзенскай губерні з дапамогай архіўных дакументаў, а таксама фарміравання навыкаў умення работы з крыніцамі быў праведзены восьмы архіўны ўрок для навучэнцаў 10 «А» класа сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці СШ №28 г.Гродна.

Заняткі прайшлі ў форме мультымедыйнага ўрока з элементамі квэста «Гарады Беларусі. Праваслаўныя храмы г.Гродна», на якім навучэнцы ўдасканальвалі свае веды па гісторыі ўзнікнення беларускіх гарадоў, а таксама праваслаўнага храмабудаўніцтва ў Гродзенскай губерні.

 

1. Навучэнцы 10 класа сярэдняй школы №28 ім.У.Д.Сакалоўскага г.Гродна падчас архіўнага ўрока.
2. Навучэнцы 10 класа сярэдняй школы №28 ім. У.Д.Сакалоўскага г.Гродна падчас архіўнага ўрока.
3. Азнаямленне навучэнцаў з архіўнымі дакументамі.