У сярэдняй школе № 7 г. Рэчыцы прайшоў урок у рамках праекта «Юны архівіст»

14 лютага 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» архівісты правялі занятак у сярэдняй школе № 7 г. Рэчыцы.

У першай частцы занятку юныя архівісты глядзелі відэаўрок па тэме «Нумерацыя лістоў у архіўнай справе», дзе было падрабязна паказана, як прастаўляюцца нумары на лістах архіўных спраў і з якімі нюансамі сутыкаюцца архівісты ў дадзенай працы.

Другая частка ўрока называлася «Ён дарыў людзям святло» і была прысвечана ветэрану Вялікай Айчыннай вайны і працы, заслужанаму энергетыку Беларусі, СНД і Украіны, ганароваму грамадзяніну Рэчыцы Сяргею Міхайлавічу Цыцуры.