Заняткі для групы «Юны архівіст» прайшлі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

15.10.2024 у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст», створанай на базе 9 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Ліды».

Згодна з каляндарна-тэматычным планам, распрацаваным дзяржархівам, былі праведзены два заняткі. На тэарэтычным занятку вучням расказалі аб забеспячэнні захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду. На практычным занятку юным архівістам далі магчымасць прыняць удзел у выдачы і звароце спраў з архівасховішчаў.

Таксама адбылося адкрыццё банэрнай выставы «Якасць праверанае часам. З гісторыі прамысловых прадпрыемстваў Лідчыны».

 

1. Група «Юны архівіст» падчас правядзення тэарэтычнага занятку.
2. Група юны архівіст падчас практычнага занятку.
3. Фатаграфія выставы.
4. Фатаграфія выставы.