Рэалізацыя акцыі «Архівы – школе» ў БДАМЛМ

18 сакавіка 2024 года ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксенія Віктараўна правяла экскурсію для 7 «Б» класа Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

У чытальнай зале архіва-музея школьнікаў пазнаёмілі з дакументамі архіва, распавялі пра важнасць іх захавання. Таксама ў рамках мерапрыемства навучэнцам паказалі архівасховішча, дзе былі прадэманстраваны ўмовы захавання дакументаў у БДАМЛМ.

 

1. Школьнікі падчас экскурсіі ў БДАМЛМ