Аб удзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у агульнарэспубліканскім суботніку

12 красавіка 2025 года адбыўся агульнарэспубліканскі суботнік. Ён працягнуў сабой слаўны гістарычны летапіс стварэння, які сыходзіць каранямі ў далёкае мінулае і прадвызначыў шмат у чым сённяшняе мірнае і камфортнае жыццё беларусаў.

Падобныя ініцыятывы-выдатная магчымасць і для згуртавання калектыву, і для эфектыўнага правядзення часу ў суботу.

Урадам Рэспублікі Беларусь 1 красавіка была прынята пастанова №194 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2025 годзе». У Год добраўпарадкавання асноўны акцэнт красавіцкага суботніка ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь быў зроблены на ўборку і добраўпарадкавання працоўных месцаў і памяшканняў, а таксама на добраўпарадкаванне памятных месцаў.

Перад пачаткам суботніка адбыўся ўрачысты мітынг, на якім выступіла кіраўніцтва архіва. Намеснік дырэктара архіва С.В.Кулінок расказаў аб традыцыях правядзення суботнікаў у нашай рэспубліцы і адзначыў важнасць і значнасць гэтых мерапрыемстваў.

Для работнікаў архіва была прадстаўлена першая дакументальная выстава з цыкла праектаў, прысвечаных Году добраўпарадкавання – «Добраўпарадкаванне краіны праз прызму часу (даваенны перыяд)».

Калектыў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь арганізаваў працу ў будынках па праспекце Незалежнасці, 116, па вул.Макаёнка, 12 к.1 і па вул. Казлова, 26. Работнікі архіва навялі парадак на працоўных месцах, у архівасховішчах і ў іншых памяшканнях.

На працягу працоўнага дня для архівістаў было арганізавана музычнае суправаджэнне мерапрыемства, і чаяванне – па яго завяршэнні.

 

1. Мітынг, прысвечаны агульнарэспубліканскаму суботніку ў НАРБ і прадстаўленне дакументальнай выставы
2. Работнікі аддзела ІПС за працай
3. Работнікі аддзела НТАД за працай
4. Мыццё вокнаў у аддзеле ААТ
5. Перасадка кветак у аддзеле ААТ
6. Уборка ў сховішчах НАРБ
7. Уборка ў сховішчах на вул. Казлова, 26
8. Маладыя памочнікі разам з бацькамі далучаюцца да традыцый
9. Уборка ў аддзеле публікацый
10. Уборка ў аддзеле публікацый
11. Бухгалтэрыя НАРБ прыбіраецца на сваіх працоўных месцах
12. Моладзь дапамагае бацькам на суботніку
13. Уборка ў сховішчах на вул. Казлова, 26
14. Чытальная зала – чыстая зала!
15. Ўборка працоўнага кабінета ў аддзеле ЗЗДФ
16. Уборка ў сховішчах аддзела ФАП
17. Уборка ў будынку на вул. Макаёнка, 12 к.1