Удзел супрацоўнікаў архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці ў дыялогавай пляцоўцы «Моладзь у аб’ектыве!»

28 студзеня 2026 года ў галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама прайшла дыялогавая пляцоўка «Моладзь у аб’ектыве!», у якой прынялі ўдзел і супрацоўнікі «Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці».

Цэнтральнай тэмай абмеркавання стала знакавая падзея –VII Усебеларускі народны сход. Дэлегат УНС Крысціна Абухава падзялілася ўражаннямі ад форуму і распавяла аб ключавых рашэннях, якія вызначаць будучыню нашай краіны.

Што было ў праграме?

– Экскурсія па галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама;

– Выстава архіўных матэрыялаў «Юстыцыя Гомельшчыны: Старонкі гісторыі»;

– Адкрыты дыялог: абмеркавалі рэалізацыю маладзёжнай палітыкі і планы на 2026 год;

– Паездка на завод «Гомсельмаш».

Нефармальную атмасферу дапоўніла віктарына «Прававы кракадзіл», дзе госці праверылі свае веды ў сферы юрыспрудэнцыі.

 

1-2. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі падчас паездкі на завод «Гомсельмаш»
3-4. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі «Моладзь у аб’ектыве!»
5. Падчас віктарыны «Прававы кракадзіл»