Аб дэманстрацыі фільма-кінахронікі «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

У рамках святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» 24-26 красавіка 2024 года супрацоўнікамі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку навучэнцам сярэдняй школы №10 імя У.М.Азіна г.Полацка і Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа прадстаўлены архіўны праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» Прадэманстраваны фільм-кінахроніка «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

На здымку: Дэманстрацыя фільма-кінахронікі для навучэнцаў г.Полацка