Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі
30 студзеня 2025 г. у межах акцыі «Архівы-Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбылася экскурсія для студэнтаў будаўнічага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ).
Экскурсанты пазнаёміліся з гісторыяй архіва, будынкам, які ён займае, а таксама структурай і асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці.
Вялікую цікавасць выклікала арганізацыя работы архівасховішчаў, дзе студэнты даведаліся аб правілах размяшчэння дакументаў, парадку выдачы і ўліку спраў, аб мерах па забеспячэнні захаванасці архіўных матэрыялаў.
У чытальнай зале архіва студэнты азнаёміліся з праектнай дакументацыяй Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, а таксама з банэрнай выставай прысвечанай гісторыі і сучаснаму развіццю Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і аднаўленню г.Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны.
![]() |
1. Наведванне архівасховішча |
![]() |
2. Студэнты БНТУ у чытальнай зале архіва |