Аб правядзенні мерапрыемства з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Мазыра»

15 лютага 2024 года навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Мазыра» наведалі ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры», дзе для іх супрацоўнікамі ўстановы было арганізавана правядзенне ўрока мужнасці «Афганістан жыве ў душы маёй», прысвечанага 35- гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Гэтае мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў вучняў ведаў аб гісторыі лакальных канфліктаў, у прыватнасці вайне ў Афганістане.

Падчас правядзення мерапрыемства юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з падзеямі Афганскай вайны, подзвігамі і гераізмам савецкіх салдат.

Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены ўспаміны воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія захоўваюцца ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры».