Правядзенне ўрока для вучняў 9 класа ў рамках акцыі «Архівы −школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

27 сакавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класа ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Гродна імя Л.Г.Кляцкова» быў праведзены ўрок на тэму «Гродзеншчына: па старонках гісторыі».

Супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам аб складзе дакументаў і асноўных напрамках работы ўстановы, а таксама прадэманстравалі дакументальныя матэрыялы, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб значных гістарычных падзеях Гродзенскай вобласці.

Вялікую цікавасць у дзяцей выклікалі экспануемыя ў чытальнай зале архіва выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны: «Гэты дзень мы набліжалі, як маглі…», «Ішла вайна народная. Партызаны і падпольшчыкі Гродзеншчыны», «Забыццю не падлягае». Таксама навучэнцам быў прадэманстраваны відэаролікі праекта «Адкрыты кінаархіў», падрыхтаваныя установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

У завяршэнні ўрока для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па архивохранилищу.

 

1.Навучэнцы 9 класа ДУА « Сярэдняя школа №31 імя Л. Г. Клецкова г. Гродна»
2. Вучні знаёмяцца з выставамі дакументаў