Дзень ведаў у Мінскім дзяржаўным каледжы паліграфіі імя В.З.Харужай
2 верасня, у рамках правядзення мерапрыемстваў Рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», якія праводзяцца згодна з рэспубліканскім Планам мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці, прадстаўнікі дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь», у якасці ганаровых гасцей, прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню ведаў ва ўстанове адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж паліграфіі імя В.З.Харужай».
Па завяршэнні ўрачыстай часткі намеснік дырэктара лабараторыі С.І.Мязга прыняў удзел у правядзенні адкрытага ўрока на тэму «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!», падчас якога перадаў у бібліятэку каледжа выданні з серыі «Партызанскі архіў».
![]() |
1. Намеснік дырэктара лабараторыі С.І.Мязга (у цэнтры) з парадай навучэнцам каледжа |
![]() |
2. Намеснік дырэктара лабараторыі С.І.Мязга на адкрытым уроку |