Урачыстае мерапрыемства «І сем’і ў памяці захоўваюць..». і адкрыццё двух тэматычных выстаў у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Лідзе

08.05.2026 напярэдадні Дня Перамогі ў дзяржархіве праведзена ўрачыстае мерапрыемства «І сем’і ў памяці захоўваюць…» і адкрыццё двух тэматычных выстаў «Жаночы твар Перамогі – Балабай Зоя Дзмітрыеўна» і «Ніхто не забыты – нішто не забыта!». Супрацоўнікамі дзяржархіва былі падрыхтаваны і прадстаўлены прэзентацыі да выставак.

Мерапрыемства «І сем’і ў памяці захоўваюць.. » традыцыйна рыхтавалася супрацоўнікамі архіва з удзелам іх дзяцей. Была сабрана неабходная інфармацыя, фатаграфіі, падрыхтаваны слайды і выступленні аб удзельніках вайны. Бацькі сумесна са сваімі дзецьмі расказалі аб членах сваіх сем’яў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, аб іх цяжкіх ратных працах, раненнях, узнагародах, аддаўшы даніну павагі, падзякі і памяці тым, хто набліжаў дзень Перамогі. Пасля ўрачыстага мерапрыемства супрацоўнікі архіва разам з дзецьмі ўсклалі кветкі ля брацкай магілы савецкіх воінаў у гарадскім парку.

 

1. Супрацоўнікі архіва і іх дзеці падчас правядзення мерапрыемстваў.
2. Фрагмент тэматычнай выставы «Жаночы твар Перамогі – Балабай Зоя Дзмітрыеўна».
3. Фрагмент тэматычнай выставы «Ніхто не забыты – нішто не забыта!».