Акцыя «Архівы – школе» для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Баранавічы ім.С.І.Грыцаўца»

Напярэдадні 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і ў рамках акцыі «Архівы – школе» 24 лютага 2025 г. занальны дзяржархіў у г.Баранавічы наведалі навучэнцы 9 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Баранавічы ім.С.І.Грыцаўца». Вучням былі прадстаўлены дакументы з фондаў архіва, якія датычацца гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх былі матэрыялы Баранавіцкай абласной камісіі садзейнічання ў працы надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па расследаванні і ўстанаўленні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў, якія наглядна дэманструюць маштабы трагічных падзей таго часу і іх наступствы.

У канцы ўрока была праведзена прафарыентацыйная гутарка і аглядная экскурсія па архівасховішчы.

 

1-2. Знаёмства з дакументамі дзяржархіва
3. У архівасховішчы