Акцыя «Архівы – школе» ў занальным дзяржаўным архіў у г. Баранавічы
17 верасня 2024 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» занальны дзяржаўны архіў у г. Баранавічы наведалі навучэнцы УА «Баранавіцкі дзяржаўны каледж будаўнікоў».
Для навучэнцаў быў праведзены тэматычны ўрок, прысвечаны 85-годдзю ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, на якім ім прадэманстравалі фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў». Таксама навучэнцы азнаёміліся з успамінамі відавочцаў-жыхароў Заходняй Беларусі. У завяршэнні адбылася аглядная экскурсія па архівасховішчы.
![]() |
1. Дырэктар дзяржархіва В.І.Шэршань расказвае навучэнцам аб гістарычным уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР |
![]() |
2. Паказ дакументальнага фільма «Уз’яднанне» для навучэнцаў |
![]() |
3. Аглядная экскурсія ў архівасховішчы |