Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» на правядзенні мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе»
13 лютага 2026 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» для навучэнцаў 5 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Крычава» была праведзена тэматычная гутарка «Пакуль мы памятаем – мы жывем» і падрыхтавана стэндавая выстава прымеркаваная да Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 37-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
Вікторыя Кандраценка расказала вучням аб тым, што 15 лютага адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Афганская вайна працягвалася з 25 снежня 1979 года да 15 лютага 1989 года, гэта значыць 2238 дзён. Трагедыя сем’яў, народа, цэлага пакалення, абпаленага вайной, якой магло не быць. У гэтай вайны яшчэ няма гісторыя і свае сведкі. Ужо не існуе краіны, якая адпраўляла сваіх рабят выконваць інтэрнацыянальную місію на чужой зямлі, а боль, успаміны аб падзеях таго часу яшчэ жывыя ў памяці і сэрцах блізкіх, удзельнікаў баявых дзеянняў і людзей, якія не абыякавыя да чужога гора.
Праз Аўганістан прайшло 30 000 беларусаў, загінула 789, вярнуліся з вайны інвалідамі 1500, памерла пасля вяртання з вайны – 290 (гэтая лічба расце з кожным днём), зніклі без вестак пры выкананні воінскага абавязку 13 беларускіх грамадзян.
Гэтая бяда не абыйшла і Крычаўскі раён. Праз агонь Афганістана прайшлі 120 хлопцаў. Сямёра з іх навекі пакінулі свае жыцці на той бессэнсоўнай вайне, хаця целы іх прыняла родная зямля, якую яны так любілі.
Рабятам была прадстаўлена стэндавая выстава «Афганістан- памяць у асобах», а таксама праведзена экскурсія па архівасховішчы.
На фота: Вікторыя Кандраценка пры правядзенні тэматычнай гутаркі «Пакуль мы памятаем – мы жывем», прэзентацыі стэндавай выставы «Афганістан – памяць у асобах» і правядзенні экскурсіі па архівасховішчы.
![]() |
![]() |
![]() |


