Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі

23 мая 2024 г.у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі правёў азнаямленчую экскурсію для навучэнца Філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж», які прыбыў на пераддыпломную практыку ў архіў.

Пераддыпломная практыка з’яўляецца абавязковай часткай адукацыйнай праграмы студэнтаў. У ходзе пераддыпломнай практыкі студэнты знаёмяцца з прафесійнай дзейнасцю, асвойваюць спецыфіку работы ў сваёй галіне, вучацца прымяняць тэарэтычныя веды на практыцы, развіваюць навыкі самастойнай работы і камунікацыі.

У працэсе экскурсіі архівіст аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў Н.А.Гарнастаеў расказаў пра гісторыю БДАНТД і яго структуру, пра склад і пра асаблівасці захоўвання дакументаў.

У рамках праграмы пераддыпломнай практыкі, асаблівая ўвага была ўдзелена забеспячэнню захаванасці дакументаў, з чым азнаёміла студэнта заг. аддзелам забеспячэння захаванасці і ўліку дакументаў М.А.Міхайлава. Марыя Аляксандраўна паслядоўна расказала аб стварэнні аптымальных умоў захоўвання дакументаў і размяшчэнне іх у сховішчы, захаванне парадку выдачы спраў і вопісаў са сховішчаў, праверка наяўнасці і стану спраў, забеспячэннi захаванасці дакументаў пры надзвычайных сітуацыях.

 

1. У працэсе правядзення экскурсіі
2. У працэсе навучання фарміравання спраў